Valutazione del libro
Maggiori informazioni sul libro
Кніга ў пэўным сэнсе з’яўляецца працягам папулярнага ілюстраванага выдання „Краіна Беларусь“. Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, яна прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а беларуская мова была дзяржаўнай. Сваёй гістарычнай радзімаю Вялікае Княства Літоўскае лічаць і летувісы, і ўкраінцы, якія доўгі час жылі з беларусамі ў агульнай краіне, а таксама беларускія татары і габраі-літвакі. Аднак гэтая кніга мае на мэце расказаць найперш пра дзяржаватворчую ролю нашых продкаў. Вас чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. Вы даведаецеся пра жыццё і побыт, ваенныя перамогі і культурныя дасягненні прадзедаў. На аснове гістарычных фактаў кніга даводзіць, што Вялікае Княства Літоўскае — наша дзяржава, а найменні „Літва“ і „ліцьвіны“ на працягу некалькіх стагоддзяў былі назовам Беларусі і беларусаў. У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу дагэтуль былі невядомыя. Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.
Acquisto del libro
Ілюстраваная гісторыя Краіна Беларусь. Iliustravanaja historyja Kraina Bielaruś, Uladzimir Arlov, Z'mìcer Herasìmovìč
- Lingua
- Pubblicato
- 2012
- product-detail.submit-box.info.binding
- (Copertina rigida)
Metodi di pagamento
Qui potrebbe esserci la tua recensione.
- Titolo
- Ілюстраваная гісторыя Краіна Беларусь. Iliustravanaja historyja Kraina Bielaruś
- Lingua
- Bielorusso
- Editore
- Kalligram
- Pubblicato
- 2012
- Formato
- Copertina rigida
- Pagine
- 397
- ISBN10
- 9856919827
- ISBN13
- 9789856919827
- Serie
- Tag
- Saggistica, Tema stórico, Storia
- Valutazione
- 5 su 5
- Descrizione
- Кніга ў пэўным сэнсе з’яўляецца працягам папулярнага ілюстраванага выдання „Краіна Беларусь“. Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, яна прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а беларуская мова была дзяржаўнай. Сваёй гістарычнай радзімаю Вялікае Княства Літоўскае лічаць і летувісы, і ўкраінцы, якія доўгі час жылі з беларусамі ў агульнай краіне, а таксама беларускія татары і габраі-літвакі. Аднак гэтая кніга мае на мэце расказаць найперш пра дзяржаватворчую ролю нашых продкаў. Вас чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. Вы даведаецеся пра жыццё і побыт, ваенныя перамогі і культурныя дасягненні прадзедаў. На аснове гістарычных фактаў кніга даводзіць, што Вялікае Княства Літоўскае — наша дзяржава, а найменні „Літва“ і „ліцьвіны“ на працягу некалькіх стагоддзяў былі назовам Беларусі і беларусаў. У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу дагэтуль былі невядомыя. Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.


